Loading...
Парафіяльныя аб'явы

“ДКТ Карытас” Пінскай дыяцэзіі рэалізуе праэкта “Хатнія жывёлы”

Рэлігійная місія “ДКТ Карытас” Пінскай дыяцэзіі рэалізуе праэкта “Хатнія жывёлы”. Ёсць магчымасць ў бліжэйшым часе атрымаць дапамогу ў выглядзе куранят-бройлераў.

Атрымаць дапамогу могуць: пенсіянеры, інваліды, шматдзетныя сем’і, апякунскія сем’і, няпоўныя сем’і, сем’і якія выхоўваюць дзіця-інваліда, прыёмныя сем’і, якія зарэгістраваны і пражываюць на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Вельмі важна, каб людзі, якія прагнуць атрымаць дапамогу, былі людзьмі, якім гэта дапамога сапраўды неабходная!

Усе дасланыя дакументы будуць правярацца, затым будзе даслана інфармацыя, якая пацвярджае атрыманне дапамогі праз пэўных асоб.

Неабходныя дакументы:

  1. Заява на імя дырэктара “Карытас”(з просьбай аб дапамозе ў выглядзе куранят-бройлераў; форма заявы ёсць);

  2. Ксеракопія пашпарта (дзве апошнія старонкі, а таксама месца прапіскі);

  3. Ксеракопія дакумента, які пацвярджае катэгорыю (пасведчанне пенсіянера, інваліда, шматдзетнай сям’і і г.д.);

Тэрмін:

  1. Дакументы прымаюцца да 4 ліпеня 2020 г. ўключна (можна дасылаць поштай па адрасу: г. Пінск, вул. Леніна 16, “Карытас”).