Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ  28 чэрвеня 2020

  • Запрашаем да ўдзелу ў Чэрвеньскіх набажэнствах: у нядзелю – пасля Св. Імшы а 10:30, на працягу тыдня а 18:00.

  • У панядзелак, 29 чэрвеня, адзначаем урачыстасць святых Апосталаў Пятра і Паўла. Святыя Імшы а 9:00; 12:00 (на польскай мове) і 18:30. Зборы ахвяраванняў у гэты дзень на патрэбы Апостальскай Сталіцы.

  • У чацвер, 2 ліпеня, – успамін Маці Божай Будслаўскай. Таксама гэта 1 чацвер месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту а 17:30. У гэты дзень асаблівым чынам молімся аб пакліканнях да службы Божай.

  • У пятніцу, 3 ліпеня, – свята св. Тамаша, Апастола. Таксама гэта 1 пятніца месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту распачнецца а 17:30.

  • У суботу, 4 ліпеня, – 1 субота месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі а 17:30.

  • У нядзелю, 5 ліпеня, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

  • З мэтай арганізавання прыбірання нашай святыні, каб кожны парафіянін мог прыняць удзел у гэтай паважнай справе, ствараем спецыяльны графік. Вялікая просьба запісвацца ў больш зручны для Вас тэрмін. На кожны тыдзень запрашаем запісвацца па 6 асоб. Традыцыйна прыбіранне святыні адбываецца па суботах пасля раняшней Св. Імшы. Аднак кожная група можа паміж сабой дамовіцца на больш зручны для іх дзень і час на працягу тыдня.

  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на ліпень:1) Аб ласцы жывой веры для дзяцей і моладзі нашай парафіі і аб ласцы навяртання для парафіян аддаліўшыхся ад Касцёла. 2) Аб хутчэйшым спыненні пандэміі каранавірусу, аб ласцы аздараўлення для хворых і аб Божым благаслаўленні для ўсіх тых, хто змагаецца з пандэміяй.

Шчыра дзякуем  ўсім за супольную малітву.  Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.