Loading...
Парафіяльныя аб'явы

14 чэрвеня 2020

  • Запрашаем да ўдзелу ў Чэрвеньскіх набажэнствах: у нядзелю – пасля Св. Імшы а 10:30, на працягу тыдня  а 18:00.

  • У чацвер, 18 чэрвеня,на заканчэннеактавы Божага Цела адбудзецца благаслаўленне вянкоў і зёлак.

  • У пятніцу, 19 чэрвеня, – урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Сусветны дзень малітвы аб святасці святароў. Падчас вечаровай Адарацыі адбудзецца набажэнства з парапрашэннем і падзякай, а таксама з актам прысвячэння роду людскога Найсвяцейшэму Сэрцу Езуса.

  • Святыя Імшы а 9:00;  12:00 (на польскай мове) і 18:30.

  • У суботу, 20 чэрвеня, – успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.

  • З мэтай арганізавання прыбірання нашай святыні, каб кожны парафіянін мог прыняць удзел у гэтай паважнай справе,  ствараем спецыяльны графік. Вялікая просьба запісвацца ў больш зручны для Вас тэрмін. На кожны тыдзень запрашаем запісвацца па 6 асоб. Традыцыйна прыбіранне святыні адбываецца па суботах пасля раняшней Св. Імшы. Аднак кожная група можа паміж сабой дамовіцца на больш зручны для іх дзень і час на працягу тыдня.

  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на чэрвень: 1) За святароў, каб праз аткрытасць на дзеянне Духа Святога, станавіліся святарамі паводле Сэрца Езуса. 2) Аб хутчэйшым спыненні пандэміі каранавірусу, аб ласцы аздараўлення для хворых і аб Божым благаслаўленні для ўсіх тых, хто змагаецца з пандэміяй.

  • Шчыра дзякуем  ўсім за супольную малітву.  Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.