Запрашаем да ўдзелу ў Чэрвеньскіх набажэнствах: у нядзелю — пасля Св. Імшы а 10:30, на працягу тыдня а 18:00.
У сераду, 24 чэрвеня, – урачыстасць Нараджэнне святога Яна Хрысціцеля. Святыя Імшы а 9:00; 12:00 (на польскай мове) і 18:30.
У пятніцу, 26 чэрвеня, а 18:30 адбудзецца Святая Імша з удзелам святароў, якія ў наступны дзень распачнуць Мотапілігрымку па санктуарыям Беларусі. Можна прынесці свае інтэнцыі, у якіх святары будуць маліцца ў санктуарыях нашай краіны.
З мэтай арганізавання прыбірання нашай святыні, каб кожны парафіянін мог прыняць удзел у гэтай паважнай справе, ствараем спецыяльны графік. Вялікая просьба запісвацца ў больш зручны для Вас тэрмін. На кожны тыдзень запрашаем запісвацца па 6 асоб. Традыцыйна прыбіранне святыні адбываецца па суботах пасля раняшней Св. Імшы. Аднак кожная група можа паміж сабой дамовіцца на больш зручны для іх дзень і час на працягу тыдня.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на чэрвень: 1) За святароў, каб праз аткрытасць на дзеянне Духа Святога, станавіліся святарамі паводле Сэрца Езуса. 2) Аб хутчэйшым спыненні пандэміі каранавірусу, аб ласцы аздараўлення для хворых і аб Божым благаслаўленні для ўсіх тых, хто змагаецца з пандэміяй.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.