Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 12 ліпеня 2020 ХV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • У сераду, 15 ліпеня, — успамін св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла.

  • У чацвер, 16 ліпеня, — успамін Найсвяцейшай Марыі Панны з гары Кармэль.

  • З мэтай арганізавання прыбірання нашай святыні, каб кожны парафіянін мог прыняць удзел у гэтай паважнай справе, ствараем спецыяльны графік. Вялікая просьба запісвацца ў больш зручны для Вас тэрмін. На кожны тыдзень запрашаем запісвацца па 6 асоб. Традыцыйна прыбіранне святыні адбываецца па суботах пасля раняшней Св. Імшы. Аднак можна дамовіцца на больш зручны дзень і час на працягу тыдня.

  • Трывае працэс афармлення дакументаў на парафіяльныя будынкі. Два тыдні назад неабходна было зрабіць Тэхнічнае заключэнне капітальнай будоўлі касцёла, што каштавала больш за 1000 рублёў. Вельмі просім аб матэрыяльнай дапамозе. Ахвяраванні можна скласці ў закрыстыі.

  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на ліпень:1) Аб ласцы жывой веры для дзяцей і моладзі нашай парафіі і аб ласцы навяртання для парафіян аддаліўшыхся ад Касцёла. 2) Аб хутчэйшым спыненні пандэміі каранавірусу, аб ласцы аздараўлення для хворых і аб Божым благаслаўленні для ўсіх тых, хто змагаецца з пандэміяй.

  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.