Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 19 ліпеня 2020 ХVІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • У аўторак, 21 ліпеня, прыпадае 9-я гадавіна смерці кардынала Казіміра Свёнтэка. Памятаем аб гэтай легендарнай асобе ў нашых малітвах.

  • У сераду, 22 ліпеня, – свята св. Марыі Магдалены.

  • У чацвер, 23 ліпеня, – свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы.

  • У суботу, 25 ліпеня, – свята св. Якуба, апостала. Гэта таксама дзень св. Крыштафа, апекуна вадзіцеляў. У гэты день і ў бліжэйшую нядзелю будзе ўдзяляцца благаслаўленне вадзіцелям і асвячэнне аўтомабіляў.

  • У наступную нядзелю, 26 ліпеня, — у Крыўчыцах з нагоды успаміну свв. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, а 14:00 адбудзецца урачыстасць тытулу касцёла.

  • З мэтай арганізавання прыбірання нашай святыні, каб кожны парафіянін мог прыняць удзел у гэтай паважнай справе, ствараем спецыяльны графік. Вялікая просьба запісвацца ў больш зручны для Вас тэрмін. На кожны тыдзень запрашаем запісвацца па 6 асоб. Традыцыйна прыбіранне святыні адбываецца па суботах пасля раняшней Св. Імшы. Аднак можна дамовіцца на больш зручны дзень і час на працягу тыдня.

  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на ліпень: 1) аб ласцы жывой веры для дзяцей і моладзі нашай парафіі і аб ласцы навяртання для парафіян, якiя аддалiлicя ад Касцёла; 2) аб хутчэйшым спыненні пандэміі каранавіруса, аб ласцы аздараўлення для хворых і аб Божым благаслаўленні для ўсіх тых, хто змагаецца з пандэміяй.

  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.