Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 26 ліпеня 2020 ХVІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • У сёняшнюю нядзелю, 26 ліпеня, пасля кожнай Св. Імшы будзе ўдзяляцца благаслаўленне вадзіцелям і асвячэнне аўтомабілей (на вул. кардынала Казіміра Свёнтэка).

  • У сераду, 29 ліпеня, – успамін св. Марты.

  • У пятніцу, 31 ліпеня, – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара.

  • У суботу, 1 жніўня, – успамін св. Альфонса Марыі Легуоры. Таксама гэта 1 субота месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі а 17:30.

  • Наступная нядзеля, 2 жніўня, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

  • З мэтай арганізавання прыбірання нашай святыні, каб кожны парафіянін мог прыняць удзел у гэтай паважнай справе, ствараем спецыяльны графік. Вялікая просьба запісвацца ў больш зручны для Вас тэрмін. На кожны тыдзень запрашаем запісвацца па 6 асоб. Традыцыйна прыбіранне святыні адбываецца па суботах пасля раняшней Св. Імшы. Аднак можна дамовіцца на больш зручны дзень і час на працягу тыдня.

  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на жнівень:1) Аб ласцы цвярозасці ў нашых сем’ях і аб ласцы вызвалення з алкагольнай залежнасці. 2) Аб хутчэйшым спыненні пандэміі каранавірусу, аб ласцы аздараўлення для хворых і аб Божым благаслаўленні для ўсіх тых, хто змагаецца з пандэміяй.

  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.