Сёняшняя нядзеля, 2 жніўня, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
У аўторак, 4 жніўня, – успамін св. Яна Марыі Віянэя, святара.
У чацвер, 6 жніўня, – свята Перамянення Пана. Святыя Імшы а 9:00; 12:00 (на польскай мове); 18:30. Гэта таксама 1 чацвер месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў 17:30. У гэты дзень молімся аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.
У пятніцу, 7 жніўня, – 1 пятніца месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту распачнецца ў 17:30.
У суботу, 8 жніўня, – успамін св. Дамініка, святара.
У нашай дыяцэзіі месяц жнівень з’яўляецца месяцам цвярозасці. Заахвочваем вернікаў да паўстрымання ад ужывання алкагольных напоеў і частавання імі іншых
З мэтай арганізавання прыбірання нашай святыні, каб кожны парафіянін мог прыняць удзел у гэтай паважнай справе, ствараем спецыяльны графік. Вялікая просьба запісвацца ў больш зручны для Вас тэрмін. На кожны тыдзень запрашаем запісвацца па 6 асоб. Традыцыйна прыбіранне святыні адбываецца па суботах пасля раняшней Св. Імшы. Аднак можна дамовіцца на больш зручны дзень і час на працягу тыдня.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на жнівень:
1) Аб ласцы цвярозасці ў нашых сем’ях і аб ласцы вызвалення з алкагольнай залежнасці.
2) Аб хутчэйшым спыненні пандэміі каранавірусу, аб ласцы аздараўлення для хворых і аб Божым благаслаўленні для ўсіх тых, хто змагаецца з пандэміяй.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.