У панядзелак, 10 жніўня, — свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка
У аўторак, 11 жніўня, – успамін св. Клары, панны.
У пятніцу, 14 жніўня, – 14 жніўня, успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, святара і мучаніка. У вечары а 18:00 запрашаем на Адарацыю з Марыяй. А 18:30 Святая Імша з Вігіліі урачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі з Марыйнымі Нешпарамі.
У сувязі з парафіяльным адпустам у пятніцу а 10 гадзіне будзем прыбіраць і ўпрыгожываць нашу катэдральную базыліку. Просім як мага больш людзей прыняць удзел у гэтай працы. Вельмі просім таксама ў аўторак вечарам ці раніцай у сераду прынесці кветкі, садавіну і гародніну, каб зрабіць прыгожыя дэкарацыі у нашай святыні
У нашай дыяцэзіі месяц жнівень з’яўляецца месяцам цвярозасці. Заахвочваем вернікаў да паўстрымання ад ужывання алкагольных напоеў і частавання імі іншых
З мэтай арганізавання прыбірання нашай святыні, каб кожны парафіянін мог прыняць удзел у гэтай паважнай справе, ствараем спецыяльны графік. Вялікая просьба запісвацца ў больш зручны для Вас тэрмін. На кожны тыдзень запрашаем запісвацца па 6 асоб. Традыцыйна прыбіранне святыні адбываецца па суботах пасля раняшней Св. Імшы. Аднак можна дамовіцца на больш зручны дзень і час на працягу тыдня.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на жнівень: 1) Аб ласцы цвярозасці ў нашых сем’ях і аб ласцы вызвалення з алкагольнай залежнасці. 2) Аб хутчэйшым спыненні пандэміі каранавірусу, аб ласцы аздараўлення для хворых і аб Божым благаслаўленні для ўсіх тых, хто змагаецца з пандэміяй.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.