«Дай мне, Пане, цярпецъ
і быцъ прыніжаным дзеля Цябе».
Зыгмунт з маленства ахвяроувау Богу ўсе свае цярпенні. Дзевятнаццігадовы хлопец, семінарыст другога года навучання, Зыгмунт так пісаў да сваіх бацькоў: «Ведаю, што гэта толькі пачатак усіх тых адрачэнняў і ўтаймаванняў, якія павінны выпасці мне на святарскім шляху. 3 радасцю прыму іх, бо заплата за іх большая».
За год да прыняцця сакрамэнту пасвячэння Зыгмунт Лазінскі напісаў: «Пане, я гатовы ісці туды, куды кажаш. Калі пакінеш мне выбар — выбіраю Твой крыж. Але, Пане, Ты вядзі мяне і дадай адвагі, вучы, як мне трымацца Твайго крыжа».
Яшчэ маладым святаром Зыгмунт Лазінскі быў арыштаваны і адбываў прызначанае царскім міністрам унутраных спраў пакаранне ў калоніі сяла Аглона. Там ён цалкам ахвяраваў сваё жыццё Богу. Зыгмунт прасіў, каб усялякія цярпенні, якія выпадуць на яго долю, ён мог пераносіць на хвалу Божую, для ўшанавання Багародзіцы і святых, а таксама для вялікай карысці Хрыстовага Касцёла, краю, бліжніх і ўсяго чалавецтва .
Наследуючы ўкрыжаванага Хрыста, ён прагнуў цярпення ці нават мучніцтва. Слуга Божы любіў крыжы і прыніжэнне, бо хацеў далучыцца да мукі Збауўцы і спрычыніщца да збаўлення людсюх душаў (пар. Клс 1, 24). Больш за тое, ён прасіў аб узрастанні ў любові да цярпенняў дзеля болыпай хвалы Хрыста, спадзеючыся, што ў вечнасці яны будуць разам. Зыгмунт Лазінскі быў чалавекам глыбокай надзеі. Ён ахвяраваў свае жыццё і цярпенні таксама і за веру. Лічыў, што любіць Бога немагчыма без самаадрачэння. Менавіта таму ён яднаў з любоў’ю ахвяру розуму, волі і сэрца. Адтуль, здаецца, паходзіла яго прагненне цярпенняў і імкненне да самаахвярнасці дзеля хвалы Божай і дзеля таго, каб знайсці ўпадабанне ў Езуса Хрыста.
Ён утаймоўваў сябе, што станавілася прычынаю цярпенняў, але больш за усё цаніў тыя пакуты, якія спасцігалі яго па Божай волі. Слуга Божы часта прасіў вернікаў аб малітоўнай падтрымцы, каб ён мог цярпець у духу Божым. Ён пераносіу цярпенні ціха і толькі тады, калі яны перашкаджалі яму працаваць, звяртаўся да дактароў і старанна выконваў іх рэкамендацыі.
Зыгмунт Лазінскі так маліўся да Бога: «Дазволь мне, Пане, шмат працаваць і няспынна цярпець для Цябе». «Ахвяруюся Табе ва ўсіх клопатах і смутку, у болі і цялеснай немачы і прашу Цябе дазволіць мне як мага даўжэй жыць у такой пакуце».
«Аддаюся Табе ÿ пoÿнae распараджэнне i ўжо прымаю ўсе кары, выпрабаванні на крыжы, праз якія захочаш мяне наведаць. Менавіта праз ix я буду пазнаваць сведчанне Тваёй асаблівай ласкавасці i міласэрнасці». «Da mihi Domine contemni et pati pro Те» — «Дазволь мне, Пане, цярпець i быць прыніжаным дзеля Цябе».
У цярпеннях i непрыемнасцях слуга Божы ўпapтa не пpaciÿ Бога аб палёгцы, але дзякаваў Яму за пакуты i маліўся аб тым, каб дасканалае нясенне крыжа мела свой плён. Ён пакорна прымaÿ кожнае цярпенне i ўспрымаў яго як сапраўдную працу, якая, маючы ў сабе вялiкi духоўны патэнцыял, прыносіць карысць не толью таму, хто прымае цярпенне, але i яго акружэнню.
Падчас апошняй хваробы Зыгмунт Лазінскі пpaciÿ cвaix наведвальнікаў аб малітве. 1нтэнцыя заўсёды была аднолькавая: каб ён мог больш дасканала цярпець для Хрыста i праз гэта здабываць ласки для церпячых. Слуга Божы нiкoлi не гаварыў пра сваё цярпенне, але спачуваў іншым у ix немачы. Перад сваёю смерцю ён абяцаў мaлiццa за тых, хто npaciÿ яго. Тых жа, на чыю духоўную падтрымку ён мог спадзявацца, заахвочваў маліцца не за сябе, а за душы, церпячыя ÿ чыстцы. У Вялікую пятніцу, за дзень да смерці, Лазінскі сказаў: «У параўнанні з цярпеннямі Пана Езуса маё цярпенне — нішто».
У свaix самых вялiкix няўдачах, цяжкасцях, хваробах i пераследах слуга Божы захоўваў дyxoÿнyю paўнавагу i дасціпнасць. Ён быў перакананы, што ўсё паходзщь з волі Бога або Яго дапушчэння. У надзвычайным спакоі Зыгмунт Лазінскі вытрываў турэмнае зняволенне ў Аглоне, звальненне з пасады выкладчыка духоўнай семінарыі (1898 г.), час, калі яму не дазволілі працягнуць у Рыме вучобу на факультэце біблістыкі, якая павінна была скончыцца праз год. У 1902-м і 1904-м годзе слузе Божаму адмовілі ў заслужаным адпачынку, ён перастаў выконваць і функцыі прафесара Акадэміі, яго прызначылі інспектарам духоўнай семінарыі, што, на думку многіх, было відавочным паніжэннем у пасадзе.
Падчас сваіх хваробаў Зыгмунт Лазінскі прымаў святыя сакрамэнты з найбольшаю пабожнасцю. Ён хацеў памерці ў свядомасці, бо лічыў смерць перамяненнем жыцця.
Гучо Асухоўскі, брат швагра Караля Лазінскага, глядзеў на ксяндза Зыгмунта падчас вясельнай гасціны Багдана Лазінскага, і было ў яго такое ўражанне, што «гэта чалавек, які б пайшоў з усмешкаю на мучаніцкую смерць».