Loading...
Парафіяльныя аб'явы

16 жніўня 2020

ХХ звычайная нядзеля

  • Запрашаем да актыўнага ўдзелу ў штодзённай агульнабеларускай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў інтэнцыі нашай Бацькаўшчыны, яе народа і мірнага завяршэння канфлікту ў нядзелю пасля Св. Імшы а 10:30, на працягу тыдня ў 18:00.
  • У чацвер, 20 жніўня, – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла.
  • У пятніцу, 21 жніўня, – успамін св. Пія Х, папы.
  • У суботу, 22 жніўня, – Урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Лагішынскай, апякункі Пінскай дыяцэзіі.Св. Імша толькі ў 18:30.
  • У нашай дыяцэзіі месяц жнівень з’яўляецца месяцам цвярозасці. Заахвочваем вернікаў да паўстрымання ад ужывання алкагольных напоеў і частавання імі іншых.
  • З мэтай арганізавання прыбірання нашай святыні, каб кожны парафіянін мог прыняць удзел у гэтай паважнай справе, ствараем спецыяльны графік. Вялікая просьба запісвацца ў больш зручны для Вас тэрмін. На кожны тыдзень запрашаем запісвацца па 6 асоб. Прыбіранне святыні на гэтым тыдні ў пятніцу пасля вячэрняй Св. Імшы. Аднак можна дамовіцца на больш зручны дзень і час на працягу тыдня.
  • У наступную нядзелю, 23 жніўня, пасля Св. Імшы а 10:30 у Парафіяльным доме адбудзеца сустрэча з бацькамі дзяцей, якія ў гэтым годзе рыхтуюцца да 1 Камуніі.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.