ХХІІ звычайная нядзеля
- У сёняшнюю нядзелю, 30 жніўня, пасля кожнай Св. Імшы – благаслаўленне школьных прыладаў на новы навучальны школьны і катэхітычны год.
- Запрашаем да актыўнага ўдзелу ў штодзённай агульнабеларускай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў інтэнцыі нашай Бацькаўшчыны, яе народа і мірнага завяршэння канфлікту: ў нядзелю пасля Св. Імшы а 10:30, на працягу тыдня ў 18:00.
- У чацвер, 3 верасня, – успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла. 1-ы чацвер месяца. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з малітвай аб пакліканнях і за пакліканых а гадзіне 17:30.
- У пятніцу, 4 верасня, – успамін бл. Марыі Стэлы і паплечніц, паннаў і мучаніц. 1-я пятніца месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса а гадзіне 17:30. У гэты дзень будзем наведваць хворых.
- У суботу, 5 верасня, – успамін св. Маці Тэрэзы з Калькуты. 1-я субота месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі.
- У суботу, 5 верасня, запрашаем дзяцей на катэхезы (заняткі рэлігіі) згодна з раскладам.
- З мэтай арганізавання прыбірання нашай святыні, каб кожны парафіянін мог прыняць удзел у гэтай паважнай справе, ствараем спецыяльны графік. Вялікая просьба запісвацца ў больш зручны для Вас тэрмін. Традыцыйна прыбіранне святыні адбываецца па суботах пасля раняшней Св. Імшы. Аднак можна дамовіцца на больш зручны дзень і час на працягу тыдня.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.