Loading...
Навіны

3 верасня ў Пінскім катэдральным касцёле НПМ на супольную малітву сабраліся вернікі розных канфесій.

3 верасня ў Пінскім катэдральным касцёле Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі на супольную малітву за Беларусь, за Касцёл і аб вяртанні з выгнання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча сабраліся  вернікі розных канфесій.

Цэлебрацыю узначаліў ксёндз Януш Чарнамораў, з пастырскім словам звярнуўся пробашч катэдральнай парафіі ксёндз Павел Врубель. На Імшы таксама прымаў удзел Айцец Аркадзій.

На заканчэнне святой Імшы была прачытаная асаблівая малітва за Бацькаўшчыну праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, укладзеная калісьці святым Янам Паўлам ІІ, а таксама малітва да святога Арханёла Міхала.

Завяршылася цэлебрацыя спевам-малітваю «Магутны Божа».