Loading...
Навіны

ФІГУРА СВЯТОГА МІХАЛА АРХАНЁЛА ПРЫБУДЗЕ Ў ПІНСКУЮ КАТЭДРУ

10 верасня фігура святога Міхала Арханёла, галоўнага нябеснага апекуна Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, прыбудзе ў Пінск. Перэгрынацыя фігуры пачалася з Гродна і вандруе па чатырох катэдральных касцёлах усіх дыяцэзій на Беларусі з малітвай у інтэнцыі супакою ў нашай краіне і аб магчымасці вярнуцца на Радзіму арцыбіскупа мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

Вандруючая па Беларусі фігура Арханёла з’яўляецца копіяй фігуры з горнага масіву Гаргана ў Італіі – самага знакамітага месца аб’яўленняў святога Міхала. Сёння там знаходзіцца санктуарый – адзіная святыня, якая не была асвячана рукою чалавека, бо гэта зрабіў сам Арханёл.

Урачыстае ўнясенне фігуры святога Міхала Арханёла ў Пінскую катэдру адбудзецца 10 верасня ў 17.45. Перэгрынацыя распачнецца Адарацыяй Найсв. Сакрамэнту і св. Імшой.

Наведаць катэдральную святыню і памаліцца перад фігурай праз заступніцтва св. Міхала можна будзе да 16 верасня. У гэты дзень пасля св. Імшы а 9.00 фігура будзе перавезена ў катэдру ў Віцебск.