Дарагі і шаноўны наш ксёндз Павел!
Удзельнікі суполкі руху ЭНД віншуюць Вас са значнай падзеяй у Вашым жыцці – 13-й гадавінай святарскага пасвячэння. Ад шчырага сэрца жадаем Божых ласкаў: здароўя на доўгія гады, моцы, радасці, шмат сіл для абвяшчэння Божай праўды і няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень душпастырскай паслугі. Няхай Бог, які паказаў Вам шлях да святарства, дапамагае ў рэалізацыі Божых планаў, а Святы Дух спасылае на Вас шчодрыя дары.
Паважаны наш духоўны дарадчык! Дзякуем Вам за тое, што Вы ёсць у нашым жыцці, за сустрэчы нашай суполкі, якія ўзбагачаюць нас духоўна. Мы ўдзячныя Вам за сумленнасць і адданасць Божай справе, за Вашу шчырасць, за адкрытае сэрца, за ўсё добрае і карыснае, чаму Вы нас навучаеце. Асабліва дзякуем за ўвагу да нашых спраў і праблем, а галоўнае, за любоў, якой Вы адорваеце кожнага з нас. Мы Вас вельмі любім, цэнім і нізка кланяемся за самаадданую працу з намі.
Пінск, 08.12.2020г.
Ва Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ