ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
6 снежня 2020
ІІ НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ
- Сёняшняя нядзеля, 6 снежня, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
- Запрашаем да актыўнага ўдзелу ў Раратах – Св. Імшах у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі: панядзелк — пятніца – 6:55, субота – 9:00.
- У панядзелак, 7 снежня, – успамін Св. Амброзія.
- У аўторак, 8 снежня, – Урачыстасць Беззагннага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Святыя Імшы ў 9:00; 12:00; 18:30. Удзел у Святой Імшы ў гэты дзень абавзковы. На Святой Імшы а 12:00 будзем віншаваць кс. Януша з юбілеем 25 год жыцця, а таксама будзем дзякаваць яму за яго паслугу ў нашай парафіі. Кс. Януша пераводзяць для выканання душпастырскай паслугі ў г. Мозыр.
- 11 — 13 снежня ў нашай парафіі адбудуцца
Адвэнтовыя рэкалекцыі. - Пятніца 11 снежня – 9:00 (Рараты) і 18:30
- Субота 12 снежня – 9:00 (Рараты) і 18.30
- Нядзеля 13 снежня – 8:30; 10:30; 12:00; 19:00
- Запрашаем дзяцей на катэхезы згодна з раскладам.
- З мэтай арганізавання прыбірання нашай святыні ствараем спецыяльны графік. Вялікая просьба запісвацца ў больш зручны для Вас тэрмін. Традыцыйна прыбіранне святыні адбываецца па суботах пасля раняшней Св. Імшы. Аднак можна дамовіцца на больш зручны дзень і час на працягу тыдня.
Аб’яўляем конкурс “Адвэнтовая раратка”. - Інтэнцыя Жывога Ружанца на снежань: Аб плённым перажыванні Адвэнту ў нашай парафіі.
- Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.