Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ ПЕРЫЯД НАРАДЖЭННЯ ПАНА

27 снежня 2020

♦ У сёняшнюю нядзелю, 27 снежня, адзначаем Свята Святой Сям’і:
Езуса, Марыі і Юзафа. Падчас Святых Імшаў для ўсіх сужэнств, якія
жывуць у сакрамэнтальным шлюбе, ёсць магчымасць аднавіць свае
сужэнскія абяцанні. На прыканцы Святых Імшаў можна благаславіць
“віно святога Яна”.
♦ У панядзелак, 28 снежня — свята Святых Немаўлят, мучанікаў. Пасля
Сятых Імшаў адбудзецца благаслаўленне немаўлят і дзяцей.
♦ У сераду, 30 снежня, запрашаем дзяцей, якія актыўна ўдзельнічаюць
у жыцці парафіі (ходзяць на катэхезы і Св. Імшы, удзельнічалі ў Раратах і
пастаноўцы на Божае Нараджэнне) на вячэрнюю Святую Імшу, пасля
якой адбудзецца сустрэча са святым Мікалаем і ўзнагарода пераможцаў.
♦ У чацвер, 31 снежня, запрашаем на Набажэнства падзякі і
перапрашэння на заканчэнне каляндарнага года, якое адбудзецца пасля
Святой Імшы а 18:30. За спеў або чытанне ў гэты дзень у касцёле гімна
Te Deum (Цябе Бога праслаўляем) можна атрымаць адпуст.
♦ У пятніцу, 1 студзеня — урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі.
Святыя Імшы ў 9:00; 12:00 (на польскай мове); 18:30. Удзел у Святой
Імшы ў гэты дзень абавзковы.
♦ У суботу, 2 студзеня, – 1 субота месяца. А 17:30 распачнецца
набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі.
♦ Наступная нядзеля, 3 студзеня, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой
Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
♦ Інтэнцыя Жывога Ружанца на студзень:  1) Аб супакоі ў свеце, у
нашай краіне, нашых сем'ях і нашых сэрцах. 2) Аб хутчэйшым спыненні
пандэміі каранавірусу, аб ласцы аздараўлення для хворых і аб Божым
благаслаўленні для ўсіх тых, хто змагаецца з пандэміяй.
♦ Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Вялікій дзякуй тым, хто
актыўна удзельнічаў у падрыхтоўцы і перажыванні свята Божага
Нараджэння. Дзякуем за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную
дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.