Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ  АБ’ЯВЫ

ПЕРЫЯД НАРАДЖЭННЯ ПАНА
3 студзеня 2021г.
 Сённяшняя нядзеля, 3 студзеня, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
 У сераду, 6 студзеня, – урачыстасць Аб’яўленне Пана (Тры Каралі).  Благаслаўляем  крэйду, кадзіла і ваду. (Пажадана ўзяць з сабой, прынамсі, ваду, каб не ствараць чаргі). Святыя Імшы а  9:00;   12:00 (на польскай мове);  18:30. Удзел у Святой Імшы ў гэты дзень абавязковы.
 У чацвер, 7 студзеня, – 1 чацвер месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту а гадзіне 17:30. Молімся аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.
 У наступную нядзелю, 10 студзеня, – свята Хросту Пана. Падчас кожнай Імшы замест звычайнага чыну пакаяння адбудзецца асвячэнне вады і акрапленне ёю вернікаў.
 З мэтай арганізацыi прыбірання нашай святыні ствараем спецыяльны графік. Вялікая просьба запісвацца ў больш зручны для Вас тэрмін. Прыбіранне святыні адбываецца па суботах пасля ранiшняй Св. Імшы. Аднак можна дамовіцца на больш зручны дзень і час на працягу тыдня. 
 Традыцыйна ў перыяд Божага Нараджэння адбываецца Каляда – душпастырскі візіт святара да сваіх вернікаў. У гэтым годзе будзем наведваць толькі па запрашэнню, якое можна зрабіць у закрыстыі. 
 Інтэнцыя Жывога Ружанца на студзень:
1. Аб супакоі ў свеце, у нашай краіне, нашых сем’ях і нашых сэрцах.
2. Аб хутчэйшым спыненні пандэміі каранавіруса, аб ласцы аздараўлення для хворых і аб Божым благаслаўленні для ўсіх тых, хто змагаецца з пандэміяй.
 Шчыра дзякуем  усім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.