Паважаныя парафіяне!
Запрашаем вас як мага часцей наведваць парафіяльную лаўку. Тут вы зможаце набыць насценныя календары, нашы рэлігійныя часопісы: “Дыялог”, “Наша вера”, ”Ave Maria”, а таксама іншую карысную для вас літаратуру. Акрамя таго, тут ёсць багаты выбар ружанцаў, крыжыкаў, свечак і яшчэ многа цікавых рэчаў для рэлігійнага ўжытку.
Паважаныя парафіяне!
Напэўна, вы яшчэ памятаеце даўнюю традыцыю ў нашай катэдры: напраканцы каляндарнага года або ў самым яго пачатку афармляць падпіску на каталіцкія часопісы. На жаль, у апошні час гэта добрая традыцыя знікла. Але па-ранейшаму рэдакцыі каталіцкіх выданняў дасылаюць на адрас нашага касцёла пэўную колькасць экзэмпляраў. Толькі попыту на іх амаль няма – нумары часопісаў ляжаць незапатрабаванымі. Разам з тым наш пробашч аплачвае іх кошт. Няўжо вы перасталі цікавіцца жыццём Касцёла на Беларусі?
На старонках часопісаў: “Дыялог”, “Наша вера”, ”Ave Maria” – можна знайсці адказы на самыя розныя пытанні рэлігійнага жыцця, прачытаць цікавыя інтэрв’ю, парады псіхолага, даведацца пра навіны і т.п. Заахвочваем вас за невялікую ахвяру набыць заляжалыя часопісы. Спадзяёмся на ўзаемаразуменне і чакаем у нашай касцёльнай лаўцы.
Касцёльны камітэт