Loading...
Парафіяльныя аб'явы

17 студзеня 2021

  • У сённяшнюю нядзелю, 17 студзеня, ахвяраванні прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
  • У панядзелак, 18 студзеня, распачынаецца Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў, які закончыцца 25 студзеня святам Навяртання св. Паўла. Запрашаем да малітвы і ўдзелу ў набажэнствах, якія адбудуцца на працягу тыдня а 18:00, а ў нядзелю пасля Св. Імшы а 10:30.
  • У чацвер, 21 студзеня, – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.
  • У наступную ІІІ звычайную нядзелю адзначаем Нядзелю Божага Слова, устаноўленую Папам Францішкам.
  • Запрашаем дзяцей на катэхезы згодна з раскладам.
  • З мэтай арганізацыi прыбірання нашай святыні ствараем спецыяльны графік. Вялікая просьба запісвацца ў больш зручны для Вас тэрмін. Прыбіранне святыні адбываецца па суботах пасля ранiшняй Св. Імшы. Аднак можна дамовіцца на больш зручны дзень і час на працягу тыдня.
  • Традыцыйна ў перыяд Божага Нараджэння адбываецца Каляда – душпастырскі візіт святара да сваіх вернікаў. У гэтым годзе будзем наведваць толькі па запрашэнню, якое можна зрабіць у закрыстыі.
  • Запрашаем як мага часцей наведваць парафіяльную лаўку. Там можна набыць насценныя календары, рэлігійныя часопісы: “Дыялог”, “Наша вера”, ”Ave Maria”, а таксама іншую карысную для вас літаратуру. Акрамя таго, тут ёсць багаты выбар ружанцаў, крыжыкаў, свечак і яшчэ многа цікавых рэчаў для рэлігійнага ўжытку.
  • Шчыра дзякуем  усім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.