Loading...
Парафіяльныя аб'явы

Часопіс Дыялог

          Паважаныя парафіяне, прапануем Вашай увазе анонс культурна-рэлігійнага часопіса “Дыялог”, №11, 2020 г.

          Месяц лістапад традыцыйна прысвечаны памінанню памерлых. Таму ў гэтым нумары ёсць шэраг цікавых публікацый па гэтай тэматыцы: «Вечны адпачынак…» (традыцыі Касцёла адносна замаўлення Святой Імшы за памерлых), «Сэнс хрысціянскай смерці» (Катэхізіс), «А ці будзе каму спяваць?» (аб сустрэчы з парафіянамі Іўеўшчыны). Круглы стол часопіса па старонках Евангелля вядзе ксёндз Андрэй Багдановіч, былы выпускнік нашай семінарыі, «Каму дадзена шмат…» (па “Прыпавесцях Езуса Хрыста”). Таксама ў часопісе змешчаны ўрывак з кнігі Яна Паўла ІІ «Адчыніце дзверы Хрысту». Як звычайна, на старонках часопіса адбудзецца біблійнае спатканне з ксяндзом Адамам Дынакам: на гэты раз артыкул «Саул – первый царь Израиля». Акрамя гэтага, тут ёсць яшчэ шмат цікавага.

          Часопіс можна ўзяць за сімвалічную ахвяру на выхадзе з катэдры. Цікаўцеся жыццём Касцёла ў Беларусі!

Касцёльны камітэт