ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
18.04.2020
ІІІ ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ
- Сабраныя ў сёняшнюю нядзелю ахвяраванні прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
- У гэтыя святочныя дні, сардэчна запрашаем на спатканне з жывым, змёртвыхпаўсталым Хрыстом у штодзённай Эўхарыстыі а гадзінах 9:00 і 18:30. Заахвочваем да Велікоднай споведзі.
- Наступная нядзеля, 25 красавіка, – Нядзеля Добрага Пастыра. Гэта Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях да службы ў Касцёле, які распачынае тыдзень малітваў аб пакліканнях.
- Ва ўрачыстасць Спасланя Духа Святога, якую будзем адзначаць 23 мая, падчас Святой Імшы а 10:30 плануецца ўдзяленне сакрамэнту Канфірмацыі (Бежмавання). Важна, каб кожны хрысціянін прыняў гэты Сакрамэнт, бо ён дапаўняе сакрамэнт Хросту і дапамагае стаць сталым у веры. Жадаючых умацаваць сваю веру праз гэты сарамэнт просім запісвацца ў закрыстыі.
- Падрыхтоўка да сакрамэту Канфірмацыі будзе праходзіць па аўторкам пасля вячэрняй Святой Імшы (прыблізна а 19:15).
- З мэтай арганізацыi прыбірання нашай святыні ствараем спецыяльны графік. Вялікая просьба запісвацца ў больш зручны для Вас тэрмін. Прыбіранне святыні адбываецца па суботах пасля ранiшняй Св. Імшы. Аднак можна дамовіцца на больш зручны дзень і час на працягу тыдня.
- Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.