Сёняшняя нядзеля, 25 красавіка, – Нядзеля Добрага Пастыра. Гэта Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях да службы ў Касцёле, які распачынае тыдзень малітваў аб пакліканнях.
У панядзелак, 26 красавіка, як кожны 26-ы дзень месяца молімся аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага. Гэты таксама дзень малітваў за ахвяр катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
У чацвер, 29 красавіка, – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.
У суботу, 1 мая, – святкуем урачыстасць Гадавіны пасвячэння нашай Катэдры. Св. Імшы: а 9:00, 12:00, 18:30 У гэты дзень пасля Св. Імшы а 12:00 распачынаемМаёвыя набажэнствы. Сардэчна запрашаем і заахвочваем да ўдзелу ў гэтых набажэнствах. Будзем таксама памятаць, каб у нашых дамах і сем’ях супольна маліцца Літанію Ларэтанскую да Маці Божай.
У наступную нядзелю, 2 мая, пасля Св. Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Маёвае набажэнства.
Ва ўрачыстасць Спасланя Духа Святога, якую будзем адзначаць 23 мая, падчас Святой Імшы а 10:30 плануецца ўдзяленне сакрамэнту Канфірмацыі (Бежмавання). Важна, каб кожны хрысціянін прыняў гэты Сакрамэнт, бо ён дапаўняе сакрамэнт Хросту і дапамагае стаць сталым у веры. Жадаючых умацаваць сваю веру праз гэты сарамэнт просім запісвацца ў закрыстыі.
Падрыхтоўка да сакрамэту Канфірмацыі будзе праходзіць па аўторкам пасля вячэрняй Святой Імшы (прыблізна а 19:15).
Прыбіранне святыні на гэтым тыдні адбудзецца ў пятніцу пасля вячэрняй Св. Імшы.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на май: За дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да І Камуніі і ўсіх парафіян, якія прымуць сакрамэнт Канфірмацыі, каб умацаваныя Божай ласкай станавіліся вернымі вучнямі і апосталамі Хрыста. 2. Аб хутчэйшым спыненні пандэміі каранавіруса, аб ласцы аздараўлення для хворых і аб Божым благаслаўленні для ўсіх тых, хто змагаецца з пандэміяй.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.