Loading...
Навіны

Маёвыя набажэнствы

Май асаблівым чынам прысвечаны ўшанаванню Маці Божай, у сувязі з чым на працягу месяца адбываюцца Маёвыя набажэнствы, цэнтральнай часткай якіх з’яўляецца адна з найпрыгажэйшых Марыйных малітваў — Ларэтанская літанія.

Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыi (Ларэтанская)

Кiрые, элейсон,
Хрыстэ, элейсон, Кiрые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
Духу Святы, Божа,
Святая Тройца, адзiны Божа,
Святая Марыя, – малiся за нас.
Святая Багародзіца,
Святая Панна над паннамi,
Мацi Хрыстова,
Мацi Касцёла,
Мацi міласэрнасці,

Мацi ласкi Божай,
Мацi надзеі,
Маці прачыстая,
Мацi беззаганная,
Мацi непарушная,
Маці нявінная,
Мацi наймiлейшая,
Мацi найцудоўнейшая,
Мацi добрай рады,
Мацi Стварыцеля,
Мацi Збавiцеля,
Панна наймудрэйшая,
Панна, хвалы годная,
Панна праслаўлёная,
Панна магутная,
Панна ласкавая,
Панна верная,
Люстра справядлiвасцi,
Сталiца мудрасцi,
Прычына нашай радасцi,
Святыня духоўная,
Святыня хвалебная,
Святыня слаўная пабожнасцi,
Ружа містычная,

Вежа Давiдава,
Вежа з косцi слановай,
Залаты доме,
Каўчэг Запавету,
Брама нябесная,
Зорка ранiшняя,
Аздараўленне хворых,
Прытулак грэшных,
Палёгка мігрантаў,
Суцяшальнiца засмучаных,
Успамога хрысціянаў,
Каралева анёлаў,
Каралева патрыярхаў,
Каралева прарокаў,
Каралева Апосталаў,
Каралева мучанiкаў,
Каралева веравызнаўцаў,
Каралева паннаў,
Каралева ўсiх святых,
Каралева, без граху
першароднага зачатая,
Каралева ўнебаўзятая,
Каралева Ружанца Святога,
Каралева сем’яў,

Каралева супакою,
Каралева Беларусі,
Баранку Божы, якi бярэш на сябе
грахi свету, – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе
грахi свету, – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе
грахi свету, – змiлуйся над намi.
С. Малiся за нас, Святая Багародзіца.
В. Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.
С. Молiмся. Просім Цябе, Пане Божа, дазволь нам, слугам Тваім, цешыцца трывалым здароўем душы і цела, † і праз слаўнае заступніцтва Найсвяцейшай заўсёды Панны Марыі * май ласку вызваліць нас ад цяперашняга смутку і адарыць вечнай радасцю. Праз Хрыста, Пана нашага.
В. Амэн.

Тваёй абароне

Тваёй абароне аддаёмся, Святая Бага­родзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. I ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная i благаслаўлёная. О Панi наша, Апякунка наша, Суцяшальнiца наша, Ты Заступніца наша, з Сынам сваiм нас па­яднай, Сыну свайму нас даручай, Сыну свайму нас аддавай.

Малiтва св. Бэрнарда

Памятай, о Найсвяцейшая Панна Ма­рыя, што нiколi не здаралася, каб пакiнула таго, хто да Цябе ўцякае, Цябе на дапамогу клiча, Тваёй апекi просiць. Гэтым даверам натхнёны, да Цябе, о Панна над паннамi i Мацi наша, iмкнуся, да Цябе прыходжу, перад Табою, грэшны, плачучы, стаю. О Мацi Слова, не пагарджай словамi маiмi, але пачуй iх ласкава i выслухай. Амэн.