VІІ ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ
Сардэчна запрашаем да ўдзелу ў Маёвых набажэнствах на працягу тыдня а 18:00, ў нядзелю пасля Св. Імшы а 10:30. Будзем таксама памятаць, каб у нашых дамах і сем’ях супольна маліцца Літанію Ларэтанскую да Маці Божай. Трываем у навэнне да Духа Святога.
У панядзелак, 17 мая, — урачыстасць св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка, апекуна Пінскай Дыяцэзіі. Св. Імшы: а 9:00; 12:00 (на пол. мове) і 18:30.
У аўторак, пасля вячэрняй Св. Імшы (прыблізна а 19:15) адбудзецца падрыхтоўку да сакрамэту Канфірмацыі. Запрашаем усіх кандыдатаў, таксама і старэйшую школьную моладзь. Будуць вырашацца арганізацыйныя пытанні. А ў пятніцу, 21 мая, адбудзецца рэпітыцыя.
У наступную суботу, 22 мая, у 12:00 адбудзецца экзамен для дзяцей, якія ў гэтым годзе рыхтуюцца да 1 Святой Камуніі. Запрашаем таксама і іх бацькоў. Пасля экзамену будзе арганізацыйнае спатканне.
Таксама ў наступную суботу, 22 мая, ў Вігілію Спасланя Духа Святога, падчас Святой Імшы а 18:30 будзе ўдзяляцца Сакрамэнт Канфірмацыі (Бежмавання).
У наступную нядзелю, 23 мая, адзначаем урачыстасць Спасланя Духа Святога.
З мэтай арганізацыi прыбірання нашай святыні ствараем спецыяльны графік. Вялікая просьба запісвацца ў больш зручны для Вас тэрмін. Прыбіранне святыні адбываецца па суботах пасля ранiшняй Св. Імшы. Аднак можна дамовіцца на больш зручны дзень і час на працягу тыдня.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.