Loading...
Навіны

САКРАМЭНТ КАНФІРМАЦЫІ

22 мая, у вігілію Спаслання Святога Духа, біскуп Антоній Дзям’янка  ўдзяліў 37 вернікам сакрамэнт Канфірмацыі.

Бежмаванне або канфірмацыя — адзін з трох сакрамэнтаў хрысціянскай ініцыяцыі, калі чалавек атрымлівае дар Духа Святога і свядома адказвае Богу «так». 22 мая 37 вернікаў з нашай парафіі, якія доўгі час рыхтаваліся да гэтага важнага кроку ў сваім жыцці, адказалі «так» на заклік Езуса быць Яго сведкамі.

У сакрамэнце канфірмацыі вернікі надзяляюцца дарамі Духа Святога і мацней звязваюцца з Касцёлам. Сакрамэнт хрысціянскай сталасціі ўмацоўвае іх і больш строга абавязвае да таго, каб яны словам і чынам былі сведкамі Хрыста і мужна распаўсюджвалі і абаранялі веру.