30 мая 2021
- У сённяшнюю нядзелю, 30 мая, перажываем урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Таксама ў гэты дзень у нашай парафіі адбудзецца урачыстасць Першай Святой Камуніі. Распачнецца а 10:15 прывітаннем дзяцей перад касцёлам.
- З панядзелка па наступную нядзелю ў нашай парафіі будзем перажываць “Белы тыдзень”. Запрашаем дзяцей, якія прымуць 1 Святую Камунію, а таксама іх бацькоў і родных да штодзённага ўдзелу ў Святой Імшы на працягу гэтага тыдня.
- У панядзелак, 31 мая, – свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.
- У аўторак, 1 чэрвеня, – успамін св. Юстына, мучаніка. Пачатак чэрвеньскіх набажэнстваў да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, якія будуць адбывацца: у нядзелю – пасля Святой Імшы а 10:30, на працягу тыдня ў 18:00.
- У чацвер, 3 чэрвеня, – урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Святыя Імшы ў 9:00; 12:00 (на польскай мове) і 18:30. Урачыстасць абавязковая. Таксама гэта 1 чацвер месяца. У 17:30 распачнецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой асаблівым чынам будзем маліцца аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.
- У пятніцу, 4 чэрвення, – 1 пятніца месяца. У 17:30 запрашаем на адарацыю і набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
- У суботу, 5 чэрвення, – 1 субота месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі ў 17:30.
- У наступную нядзелю, 6 чэрвеня, паміж Святымі Імшамі а 10:30 і 12:00 (прыкладна ў 11:15) адбудзецца Эўхарыстычная працэсія да чатырох алтароў на тэрыторыі Катэдры і Курыі. Для упрыгожвання алтароў патрэбна будзе многа кветак. Тых, хто можа ахвяраваць кветкі, просім прыносіць у суботу пасля раняшняй Святой Імшы. Просім аб дапамозе ў падрыхтоўцы алтароў у нядзелю перад і пасля Св. Імшой а 8:30.
- У суботу, пасля ранішняй Святой Імшы, запрашаем на прыбіранне нашай святыні.
- Інтэнцыя Жывога Ружанца на чэрвень:1) Аб супакоі і справядлівасці ў нашай краіне. 2) Аб хутчэйшым спыненні пандэміі каранавірусу, аб ласцы аздараўлення для хворых і аб Божым благаслаўленні для ўсіх тых, хто змагаецца з пандэміяй.
- Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.