Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

6 чэрвеня 2021

  • У сёняшнюю нядзелю, 6 чэрвеня, паміж Святымі Імшамі а 10:30 і 12:00 (прыкладна ў 11:15) адбудзецца Эўхарыстычная працэсія да чатырох алтароў на тэрыторыі Катэдры і Курыі. Просім аб дапамозе ў падрыхтоўцы алтароў у нядзелю пасля Св. Імшы а 8:30.
  • Запрашаем да ўдзелу ў Чэрвеньскіх набажэнствах: у нядзелю – пасля Св. Імшы а 10:30, на працягу тыдня а 18:00.
  • У чацвер, 10 чэрвеня, на заканчэнне актавы Божага Цела адбудзецца благаслаўленне вянкоў і зёлак.
  • У пятніцу, 11 чэрвеня, – урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Сусветны дзень малітвы аб святасці святароў. Падчас вечаровай Адарацыі адбудзецца набажэнства з перапрашэннем і падзякай, а таксама з актам прысвячэння роду людскога Найсвяцейшэму Сэрцу Езуса. Святыя Імшы а 9:00; 12:00 (на польскай мове) і 18:30.
  • У суботу, 12 чэрвеня, – успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • З мэтай арганізацыi прыбірання нашай святыні ствараем спецыяльны графік. Вялікая просьба запісвацца ў больш зручны для Вас тэрмін. Прыбіранне святыні адбываецца па суботах пасля ранiшняй Св. Імшы. Аднак можна дамовіцца на больш зручны дзень і час на працягу тыдня.
  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на чэрвень:1) Аб супакоі і справядлівасці ў нашай краіне. 2) Аб хутчэйшым спыненні пандэміі каранавірусу, аб ласцы аздараўлення для хворых і аб Божым благаслаўленні для ўсіх тых, хто змагаецца з пандэміяй.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву.  Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.