13 чэрвеня 2021
- Запрашаем да ўдзелу ў Чэрвеньскіх набажэнствах: у нядзелю – пасля Св. Імшы а 10:30, на працягу тыдня а 18:00.
- У наступную нядзелю, 20 чэрвеня, пасля Св. Імшы а 12:00 адбудзецца спатканне ўдзельнікаў Жывога Ружанца.
- З мэтай арганізацыi прыбірання нашай святыні ствараем спецыяльны графік. Вялікая просьба запісвацца ў больш зручны для Вас тэрмін. Прыбіранне святыні адбываецца па суботах пасля ранiшняй Св. Імшы. Аднак можна дамовіцца на больш зручны дзень і час на працягу тыдня.
- З панядзелка гэтага тыдня распачынаем дзяжурствы ў Катэдры. Просім тых, хто можа ахвяраваць свой час ўжо сёння запісацца ў “Графік дзяжурств”.
- Інтэнцыя Жывога Ружанца на чэрвень: 1) Аб супакоі і справядлівасці ў нашай краіне. 2) Аб хутчэйшым спыненні пандэміі каранавірусу, аб ласцы аздараўлення для хворых і аб Божым благаслаўленні для ўсіх тых, хто змагаецца з пандэміяй.
- Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.