Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 3 ліпеня 2021

3 ліпеня 2021

ХІV звычайная нядзеля

  • У сёняшнюю нядзелю, 4 ліпеня, з нагоды 1 нядзелі месяца пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
  • У суботу, 10 ліпеня, а 18:00 у касцёле Святога Бэнэдыкта адбудзецца Адпустовая урачыстаць.
  • З мэтай арганізацыi прыбірання нашай святыні ствараем спецыяльны графік. Вялікая просьба запісвацца ў больш зручны для Вас тэрмін. Прыбіранне святыні адбываецца па суботах пасля ранiшняй Св. Імшы. Аднак можна дамовіцца на больш зручны дзень і час на працягу тыдня.
  • Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на ліпень:1) Аб шматлікіх і добрых пакліканнях да святарскага і законнага жыцця. 2) Аб хутчэйшым спыненні пандэміі каранавірусу, аб ласцы аздараўлення для хворых і аб Божым благаслаўленні для ўсіх тых, хто змагаецца з пандэміяй.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву.  Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.