Loading...
Навіны

17 ліпеня 2021 адбылося пасяджэнне Касцёльнага камітэта

Разглядаліся пытанні:

  1. Усталяванне ў касцёле пажарнай сігналізацыі.

У сувязі з праверкай службамі МНС, якая пачалася, неабходна ў кароткі час у касцёле ўсталяваць пажарную сігналізацыю. Праект новай сігналізацыі ўжо зроблены. Папярэдні кошт абсталявання і ўсталявальных работ складае каля 15 тысяч рублёў.

Пастанавілі: арганізаваць у парафіі збор грашовых сродкаў. Ахвяраванні можна скласці ў закрыстыі кс. пробашчу. Таксама для зручнасці пералічэння сродкаў будзе падключана паслуга для ахвяравання праз сістэму АРІП.

  1. Уборка касцёла.

Уборка касцёла — святы абавязак кожнага парафіяніна!

Таму кожны павінен удзельнічаць у гэтай важнай справе! Будзе створаны агульны графік дзяжурства кожнай сям’і. Для тых, хто па якіх-небудзь прычынах не можа ўдзельнічаць ва ўборцы, будзе прапанаваны альтэрнатыўны спосаб – фінансавая падтрымка (аплата працы іншых асоб замест сябе). Ад уборкі вызваляюцца адзінокія састарэлыя асобы, а таксама інваліды.

  1. Замена крыжа на могілках на вул. Спакойнай і ўпарадкаванне тэрыторыі вакол яго.

Арганізацыя замены крыжа ўласнымі сіламі. Патрэбны мужчыны, якія гатовыя дапамагаць. Для набыцця матэрыялу і фігуры неабходныя сродкі.  Арганізаваць збор ахвяраванняў.

  1. Падтрымка нашых каталіцкіх часопісаў: Дыялог, Авэ Марыя, Наша вера і Вадаграй.

Афармляем падпіску на наступны год, а на працягу другога паўгоддзя бягучага года просьба набываць часопісы ў касцёльнай лаўцы.