25 ліпеня 2021
- У сёняшнюю нядзелю, 25 ліпеня, пасля кожнай Св. Імшы будзе ўдзяляцца благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў (на вул. кардынала Казіміра Свёнтэка).
- У панядзелак, 26 ліпеня, — успамін свв. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі. У Крыўчыцах а 18:00 адбудзецца урачыстасць тытулу касцёла. Гэта таксама дзень асаблівай малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.
- У аўторак, 27 ліпеня, у капліцы ў в. Дубае адбудзецца Св.Імша падчас якой будзе асвячаны абраза св. Яўхіма і малітва за дзядуль. Для жадаючых прыняць удзел арганізаваны транспарт, які адпраўляецца ад ААТ “Палессе” (КВТ) а 16.30. Усіх жадаючых просьба запісацца ў закрыстыі не пазней вечара нядзелі (25 ліпеня).
- У чацвер, 29 ліпеня, – успамін св. Марты.
- У суботу, 31 ліпеня, – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара.
- Наступная нядзеля, 1 жніўня, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
- 2 жніўня ёсць магчымасць атрымаць поўны адпуст ў парафіяльных касцёлах ва ўспамін Маці Божай Анёльскай Парціункулы. На моцы біскупскай улады Кс. Біскуп Ардынарый дазваляе пашырыць тэрмін атрымання адпусту таксама на нядзелю, 1 жніўня 2021 года. Ёсць магчымасць атрымаць адпуст на наступных умовах: 1) пабожнае наведванне касцёла, 2) памаліцца ў ім Малітву Панскую і Апостальскі Сімвал Веры, 3) прыступіць да споведзі, 4) прыняць Святую Камунію, 5) памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца, 6) не быць прывязаным да якога-небудзь граху.
- У сёняшнюю нядзелю, 25 ліпеня, а 16:00 запрашаем на канцэрт арганнай музыкі памяці Кардынала Казіміра Свёнтэка. А ў суботу, 31 ліпеня, а 16:00 адбудзецца канцэрт камернай і арганнай музыкі .
- З мэтай арганізацыi прыбірання нашай святыні ствараем спецыяльны графік. Вялікая просьба запісвацца ў больш зручны для Вас тэрмін. Прыбіранне святыні адбываецца па суботах пасля ранiшняй Св. Імшы.
- Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.