Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

1 жніўня 2020

  • Сёняшняя нядзеля, 1 жніўня, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
  • 2 жніўня ёсць магчымасць атрымаць поўны адпуст ў парафіяльных касцёлах ва ўспамін Маці Божай Анёльскай Парціункулы. На моцы біскупскай улады Кс. Біскуп Ардынарый дазваляе пашырыць тэрмін атрымання адпусту таксама на нядзелю, 1 жніўня 2021 года. Ёсць магчымасць атрымаць адпуст на наступных умовах: 1) пабожнае наведванне касцёла, 2) памаліцца ў ім Малітву Панскую і Апостальскі Сімвал Веры, 3) прыступіць да споведзі, 4) прыняць Святую Камунію, 5) памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца, 6) не быць прывязаным да якога-небудзь граху.
  • У сераду, 4 жніўня, – успамін св. Яна Марыі Віянэя, святара.
  • У чацвер, 5 жніўня, – 1 чацвер месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў 17:30. У гэты дзень молімся аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.
  • У пятніцу, 6 жніўня, – свята Перамянення Пана. Святыя Імшы а 9:00; 12:00 (на польскай мове);  18:30. Гэта таксама 1 пятніца месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту распачнецца ў 17:30.
  • У суботу, 7 жніўня, – 1 субота месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • У нашай дыяцэзіі месяц жнівень з’яўляецца месяцам цвярозасці. Заахвочваем вернікаў да паўстрымання ад ужывання алкагольных напоеў і частавання імі іншых.
  • З мэтай арганізацыi прыбірання нашай святыні ствараем спецыяльны графік. Вялікая просьба запісвацца ў больш зручны для Вас тэрмін. Прыбіранне святыні адбываецца па суботах пасля ранiшняй Св. Імшы. Аднак можна дамовіцца на больш зручны дзень і час на працягу тыдня.
  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на жнівень: 1) Аб ласцы цвярозасці ў нашых сем’ях і аб ласцы вызвалення з алкагольнай залежнасці. 2) Аб хутчэйшым спыненні пандэміі каранавірусу, аб ласцы аздараўлення для хворых і аб Божым благаслаўленні для ўсіх тых, хто змагаецца з пандэміяй.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.