Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

22 жніўня 2021

  • У сёняшнюю нядзелю, 22 жніўня, адзначаем Урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Лагішынскай, апякункі Пінскай дыяцэзіі.
  • У аўторак, 24 жніўня, – свята св. Барталамея, Апостала.
  • У чацвер, 26 жніўня, – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай.
  • У пятніцу, 27 жніўня, – успамін св. Монікі.
  • У суботу, 28 жніўня, – успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла.
  • У наступную нядзелю, 29 жніўня, адбудзецца ўрачыстая падзяка за ўраджай. Усе мы карыстаемся з працы земляробаў і ўсе павінны дзякаваць Богу за штодзённы хлеб.
  • З гэтага тыдня прыбіранне касцёла будзе адбывацца па графіку, які размешчаны на дошцы аб’яў. На гэтым графіке чырвоным колерам адзначаны сем’і, якія павінны быць 100%, зялёным колерам — меркаваная дата і магчыма замена (калі не атрымліваецца). Калі вы хочаце запісацца на канкрэтны тэрмін, калі ласка тэлефануйце (29) 325 84 89. Гэты графік рухомы і заўсёды можна будзе прасачыць сваю чаргу. Ён таксама размешчаны у нашай групе “Катэдра” у вайберы. Будзем  таксама нагадваць перад кожным дзяжурствам, каб вы не забыліся. Калі ўсе адказна падыдуць да выканання пятага Касцёльнага наказа (Дапамагаць у патрэбах супольнасці Касцёла), то кожная сям’я будзе дзяжурыць 1 раз у паўгода.                                     ГРАФІК ДЗЯЖУРСТВА
  • У суботу, 28 жніўня, а 11:00 на могілках на вул. Спакойнай на месцы дзе знаходзіўся касцёл будзем наводзіць парадак.
  • Катэхітычны каледж у Баранавічах запрашае навучэнцаў на 2021–2022 навучальны год.

Шчыра дзякуем  ўсім за супольную малітву.  Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.