29 жніўня 2021
- У сёняшнюю нядзелю, 29 жніўня, будзем дзякаваць Богу за ўраджай. Усе мы карыстаемся з працы земляробаў і ўсе павіны дзякаваць Богу за штодзённы хлеб.
- У чацвер, 2 верасня, – 1-ы чацвер месяца. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з малітвай аб пакліканнях і за пакліканых а гадзіне 17:30.
- У пятніцу, 3 верасня, – успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла. 1-я пятніца месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса а гадзіне 17:30. У гэты дзень будзем наведваць хворых.
- У суботу, 4 верасня, – успамін бл. Марыі Стэлы і паплечніц, паннаў і мучаніц. Таксама гэта 1-я субота месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі.
- У суботу, 4 верасня, а 12:00 запрашаем на урачыстае распачацце катэхетычнага года.
- У наступную нядзелю, 5 верасня, пасля кожнай Св. Імшы – благаслаўленне школьных прыладаў на новы навучальны школьны і катэхітычны год.
- З мінулага тыдня прыбіранне касцёла адбывацца па графіку, які размешчаны на дошцы аб’яў. На гэтым графіке чырвоным колерам адзначаны сем’і, якія павінны быць 100%, зялёным колерам — меркаваная дата і магчыма замена (калі не атрымліваецца). Калі вы хочаце запісацца на канкрэтны тэрмін, калі ласка тэлефануйце (29) 325 84 89. Гэты графік рухомы і заўсёды можна будзе прасачыць сваю чаргу. Ён таксама размешчаны у нашай групе “Катэдра” у вайберы. Будзем таксама нагадваць перад кожным дзяжурствам, каб вы не забыліся. Калі ўсе адказна падыдуць да выканання пятага Касцёльнага наказа (Дапамагаць у патрэбах супольнасці Касцёла), то кожная сям’я будзе дзяжурыць 1 раз у паўгода.
- Дзякуем усім, хто ў мінулую суботу, на могілках на вул. Спакойнай, наводзілі парадак і усталёўвалі новы крыж.
- Катэхітычны каледж у Баранавічах запрашае навучэнцаў на 2021–2022 навучальны год.
- Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.