Loading...
Uncategorized

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

5 верасня 2021

  • У сёняшнюю нядзелю, 5 верасня, пасля кожнай Св. Імшы – благаслаўленне школьных прыладаў на новы навучальны школьны і катэхітычны год. Гэта таксама 1 нядзеля месяца, пасля Св. Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
  • У сераду, 8 верасня, – свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Святыя Імшы а гадзіне 9:00, 12:00 і 18:30. Можна асвяціць зерне на сяўбу.
  • Дзякуем усім, дзецям і іх бацькам за падрыхтоўку і ўдзел у мерапрыемствах на распачацце катэхетычнага года. Запрашаем усіх дзяцей на катэхезы (заняткі рэлігіі) згодна з раскладам.
  • Прыбіранне касцёла адбывацца па графіку, які размешчаны на дошцы аб’яў. На гэтым графіке чырвоным колерам адзначаны сем’і, якія павінны быць 100%, зялёным колерам — меркаваная дата і магчыма замена (калі не атрымліваецца). Калі вы хочаце запісацца на канкрэтны тэрмін, калі ласка тэлефануйце (29) 325 84 89. Гэты графік рухомы і заўсёды можна будзе прасачыць сваю чаргу. Ён таксама размешчаны у нашай групе “Катэдра” у вайберы. Будзем таксама нагадваць перад кожным дзяжурствам, каб вы не забыліся. Традыцыйна прыбіранне святыні адбываецца па суботах пасля раняшней Св. Імшы. Аднак можна дамовіцца на больш зручны дзень і час на працягу тыдня.
  • Зборы ахвяраванняў у сёняшшнюю нядзелю прызначаюцца на Духоўную семінарыю.
  • Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на верасень: За дзяцей і моладзь, каб новы навучальны і катэхітычна год прынёс добрыя плёны. Аб дарах Духа Святога, цярплівасці і руплівасці ў працы для настаўнікаў, выхаваўцаў, катэхетаў.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.