12 верасня 2021
ХХІV звычайная нядзеля
- На гэты тыдзень прыпадаюць Квартальныя дні малітваў за дзяцей, моладзь і выхаваўцаў.
- У панядзелак, 13 верасня, – успамін св. Яна Залатавуснага, біскупа і доктара Касцёла.
- У аўторак, 14 верасня, – свята Узвышэння Святога Крыжа. Святыя Імшы а 9:00; 12:00; 18:30.
- У сераду, 15 верасня, – успамін Найсвяц. Панны Марыі Балеснай. У гэты дзень на магілках на вул. Спакойнай а 15:00 адбудзецца благаслаўленне новага крыжа.
- Учацвер, 16 верасня, – успамін свв. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў.
- У суботу, 18 верасня, – успамін св. Станіслава Косткі, законніка. У гэты дзень молімся асаблівым чынам за нашу моладзь.
- Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы (заняткі рэлігіі) згодна з раскладам.
- У наступную нядзелю, 19 верасня, а 16 гадзіне ў парафіяльным доме адбудзецца сустрэча сужэнств рухуEQUIPES NOTRE-DAME (“Суполкі Маці Божай”). Запрашаем не толькі удзельнікаў руху, але і сужэнствы, якія жадаюць пазнаёміцца з гэтым рухам.
- Прыбіранне касцёла адбывацца па графіку, які размешчаны на дошцы аб’яў. Традыцыйна прыбіранне святыні адбываецца па суботах пасля раняшней Св. Імшы. Аднак можна дамовіцца на больш зручны дзень і час на працягу тыдня.
- Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
- Інтэнцыя Жывога Ружанца на верасень: За дзяцей і моладзь, каб новы навучальны і катэхітычна год прынёс добрыя плёны. Аб дарах Духа Святога, цярплівасці і руплівасці ў працы для настаўнікаў, выхаваўцаў, катэхетаў.
- Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.