Loading...
Навіны

З удзелам біскупа Антонія Дзям’янка на могілках па вул. Спакойнай адбылося благаслаўленне новага крыжа.

Касцёл Балеснай Божай Маці, XIX ст. знаходзіўся на могілках па вуліцы Спакойнай. На месцы былога касцёла 28 жніўня 2021 года быў устаноўлены новы крыж.

Сёння, 15.09.2021 года, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай, адбылося благаслаўленне крыжа з удзелам ксяндза біскупа Антонія Дзям’янка, ксяндза Андрэя Рылка і пробашча пінскай катэдры ксяндза Паўла Врубеля.  

Няхай Добры Бог благаславіць усім, хто якім-небудзь спосабам дапамагаў у падрыхтоўцы і ўсталяванні крыжа!