19 верасня 2021
ХХV звычайная нядзеля
- У сёняшнюю нядзелю, 19 верасня, а 16 гадзіне ў парафіяльным доме адбудзецца сустрэча сужэнств руху EQUIPES NOTRE-DAME (“Суполкі Маці Божай”). Запрашаем не толькі удзельнікаў руху, але і сужэнствы, якія жадаюць пазнаёміцца з гэтым рухам.
- У панядзелак, 20 верасня, – успамін свв. Андрэя Кім Таэгона, святара, Паўла Чон Хасана і паплечнікаў мучанікаў з Карэі.
- У аўторак, 21 верасня, – свята св. Мацвея, Апостала і Евангеліста.
- Учацвер, 23верасня, – успамін св. Піо з П’етрэльчыны, святара.
- Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы (заняткі рэлігіі) згодна з раскладам.
- Прыбіранне касцёла адбывацца па графіку, які размешчаны на дошцы аб’яў. Традыцыйна прыбіранне святыні адбываецца па суботах пасля раняшней Св. Імшы. Аднак можна дамовіцца на больш зручны дзень і час на працягу тыдня.
- Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
- Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.