XXVII звычайная нядзеля
3 кастрычніка 2021
- Сёняшняя нядзеля, 3 кастрычніка, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяц. Сакрамэнту. Таксама ў сёняшнюю нядзелю пасля Св. Імшы а 12:00 адбудзецца сустрэча удзельнікаў Жывога Ружанца. Шчыра запрашаем!
- Кастрычнік – Ружанцовы месяц. Заахвочваем да актыўнага ўдзелу ў Ружанцовых набажэнствах, якія будуць праходзіць на працягу тыдня а 18:00, у нядзелю – пасля Святой Імшы а 10:30.
- У панядзелак, 4 кастрычніка, – успамін Святога Францішка Асізскага.
- У аўторак, 5 кастрычніка, – успамін св. Фаусціны Кавальскай.
- У чацвер, 7 кастрычніка, – успамін Найсвяцейшай Марыі Панны Ружанцовай. Гэта таксама 1 чацвер месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту з малітвай аб пакліканнях і за пакліканых а гадзіне 17:30.
- Інтэнцыя Жывога Ружанца на кастрычнік: Аб хутчэйшым спыненні пандэміі каранавіруса, аб ласцы аздараўлення для хворых і аб Божым благаслаўленні для ўсіх тых, хто змагаецца з пандэміяй.
- Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы (заняткі рэлігіі) згодна з раскладам.
- Прыбіранне касцёла адбывацца па графіку, які размешчаны на дошцы аб’яў. Традыцыйна прыбіранне святыні адбываецца па суботах пасля раняшней Св. Імшы. Аднак можна дамовіцца на больш зручны дзень і час на працягу тыдня.
- Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
- У нашай катэдральнай лаўцы можна набыць штодзённікі са Словам Божым i календары на новы 2022 год. Заахвочваем набываць і чытаць нашы часопісы “Дыялог” і “Ave Maria”.
- Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.