7 лістапада 2021
- Сёняшняя нядзеля, 7 лістапада, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
- У аўторак, 9 лістапада, – свята Гадавіны пасвячэння Латэранскай Базілікі, катэдры біскупа Рыма, маці ўсіх касцёлаў у свеце. Молімся за Касцёл і Папу.
- У сераду, 10 лістапада, – успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
- У чацверг, 11 лістапада, – успамін св. Марціна Турскага, біскупа.
- У пятніцу, 12 лістапада, – свята Св. Язафата, Біскупа і Мучаніка. На Св. Імшы а 18:30 будзем маліцца за святой памяці Ірэну нашу арганістку ў 1 гадавіна яе смерці.
- Запрашаем дзяцей на катэхезы згодна з раскладам.
- Прыбіранне касцёла адбывацца па графіку, які размешчаны на дошцы аб’яў.
- Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
- Канцэрт арганнай музыкі ў рамах Дабрачыннага Марафона Хрысціянскай Музыкі “Адбудуем Будслаў разам” пераносіцца на 14 лістапада.
- Інтэнцыя Жывога Ружанца на лістапад: Аб ласцы збаўлення і вечным жыцці для памерлых удзельнікаў руху “Жывога Ружанца” і ўсіх памерлых з нашай парафіі.
- Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.