Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ XXXІІІ звычайная нядзеля 14 лістапада 2021

14 лістапада 2021

     ХХХІІІ звычайная нядзеля

  • У сёняшную нядзелю, 14 лістапада, а 14:30 ў парафіяльным доме адбудзецца сустрэча сужэнств рухуEQUIPES NOTRE-DAME (“Суполкі Маці Божай”). Запрашаем не толькі удзельнікаў руху, але і сужэнствы, якія жадаюць пазнаёміцца з гэтым рухам.
  • У аўторак, 16 лістапада, – успамін Маці Божай Вастрабрамскай.
  • У сераду, 17 лістапада, – успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы.
  • У наступную нядзелю, 21 лістапада, урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Дзень малітвы за клерыкаў і выкладчыкаў Духоўных семінарый. Зборы ахвяраванняў прызначаюцца на нашу Духоўную семінарыю.
  • Запрашаем дзяцей на катэхезы згодна з раскладам.
  • Прыбіранне касцёла адбываецца па графіку, які размешчаны на дошцы аб’яў.
  • Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
  • Сёння, 14 лістапада, у 17:00 у рамах Дабрачыннага Марафона Хрысціянскай Музыкі “Адбудуем Будслаў разам” адбудзецца канцэрт арганнай музыкі.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.