21 лістапада 2021
ХХХІV звычайная нядзеля
- У сёняшную нядзелю, 21 лістапада, адзначаем урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Дзень малітвы за клерыкаў і выкладчыкаў Духоўных семінарый. Зборы ахвяраванняў прызначаюцца на нашу Духоўную семінарыю.
- У панядзелак, 22 лістапада, – успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы. Дзень малітваў за арганістаў, харыстаў і асоб, звязаных з касцёльнай музыкай.
- У сераду, 24 лістапада, – успамін святых Андрэя Зунг Лака, святара і паплечнікаў, мучанікаў з В’етнама.
- У пятіцу, 26 лістапада, як кожны 26 дзень месяца, молімся аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.
- У наступную нядзелю, 28 лістапада, распачынаецца перыяд Адвэнту. Адбудзецца благаслаўленне адвэнтовых вянкоў, свечак, ліхтарыкаў і аплаткаў.
- Запрашаем дзяцей на катэхезы згодна з раскладам.
- Прыбіранне касцёла адбываецца па графіку, які размешчаны на дошцы аб’яў.
- Запрашаем наведаць нашу парафіяльную лаўку, там з’явіліся новыя цікавыя рэчы. Можна набыць штодзённікі са Словам Божым i календары на новы 2022 год. Заахвочваем набываць і чытаць нашы часопісы “Дыялог” і “Ave Maria”.
- Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.