Loading...
Uncategorized

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 5 снежня 2021 ІІ НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ

5 снежня 2021

     ІІ нядзеля Адвэнту

  • Сёняшняя нядзеля, 5 снежня, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, а пасля Св. Імшы а 12:00 адбудзецца сустрэча удзельнікаў Жывога Ружанца.
  • Запрашаем да актыўнага ўдзелу ў Раратах – Св. Імшах у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі: панядзелк — пятніца – 6:55, субота – 9:00.
  • У панядзелак, 6 снежня, – успамін Св. Мікалая.
  • У аўторак, 7 снежня, – успамін Св. Амброзія
  • У сераду, 8 снежня, Урачыстасць Беззагннага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Святыя Імшы ў 9:00; 12:00; 18:30. Удзел у Святой Імшы ў гэты дзень абавзковы.
  • Запрашаем дзяцей на катэхезы згодна з раскладам.
  • Прыбіранне касцёла адбываецца па графіку, які размешчаны на дошцы аб’яў.
  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на снежань: Аб плённым перажыванні Адвэнту ў нашай парафіі.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.