12 снежня 2021
ІІІ нядзеля Адвэнту
- Сёння, 12 снежня, — ІІІ нядзеля Адвэнту. Радуемся, што ўжо блізка Свята Нараджэння Пана, таму нядзеля называецца Gaudete – “Радуйцеся!”.
- Запрашаем да актыўнага ўдзелу ў Раратах – Св. Імшах у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі: панядзелк — пятніца – 6:55, субота – 9:00.
- У панядзелак, 13 снежня, – успамін Св. Люцыі, панны і мучаніцы.
- У аўторак, 14 снежня, – успамін Св. Яна ад Крыжа.
- З 17 снежня распачынаецца другая частка Адвэнту, прызначаная для непасрэднай падрыхтоўкі да ўрачыстасці Нараджэння Пана.
- 17 — 19 снежня ў нашай парафіі адбудуцца
Адвэнтавыя рэкалекцыі.
Пятніца 17 снежня – 18:30
Субота 18 снежня – 9:00 (Рараты з навукай для дзяцей) і 18.30
Нядзеля 19 снежня – 8:30; 10:30; 12:00; 19:00.
- Рэкалекцыі будзе праводзіць а. Леанард Адушкевіч, які прывязе копію цудатворнага абраза Маці Божай Чэнстахоўскай.
- Каб добра і па хрысціянску перажыць Божае Нараджэнне важна падрыхтавацца духоўна. Езус Хрыстус, Божы Сын прыйшоў на зямлю, каб нас збавіць і даць нам Божае жыццё. Гэта адбываецца праз прабачэнне нашых грахоў, якое здяйсняецца ў сакрамэнце Споведзі і дапамагае нам у нашым навяртанні да Бога. Хрыстус наш Збавіцель, які хоча адарыць нас Сваім Божым жыццём, прыходзіць да тых, хто Яго прагне. Прыгатуем нашыя сэрцы. Нагадвайце пра гэта сваім родным і блізкім. Заахвочваем не адцягваць да апошняга дня са споведдзю.
- У нашай парафіі арганізаваны збор падарункаў і прысмакаў для дзяцей з прытулку. Можна прыносіць усё, што хацелі б падарыць дзецям: вопратку, цацкі, канцылярскія тавары і ўсякія прысмакі. Скрынка для збору падарункаў знаходзіцца ў закрыстыі.
- Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.