Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ ІV НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ 19 снежня 2021

  • У суботу, 18 снежня, ў нашу катэдру прывезлі Бэтлеемскі агонь, які можна занесці ў свае дамы, каб запаліць свечы падчас Вігілійнай вячэры.
  • Запрашаем да актыўнага ўдзелу ў Раратах – Св. Імшах у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі: панядзелк – пятніца ў 6:55.
  • Каб добра і па хрыціянску перажыць святы Божага Нараджэння, заахвочваем да споведзі.
  • У чацвер, 23 снежня, пасля раняшняй Св. Імшы будзем падрыхтоўваць нашу сятыню да свят Божага Нараджэння. Трэба будзе ўсталяваць і упрыгожыць ёлкі, зрабіць дэкарацыю, прыбраць нашу святыню. Чакае шмат працы, таму патрэбна будзе шмат працуючых рук. Запрашаем да актыўнага ўдзелу.
  • У пятніцу, 24 снежня, Святой Імшы а 18:30 не будзе.
  • У пятніцу, 24 снежня, – Вігілія Божага Нараджэння. У гэты дзень традыцыйна захоўваем пост. У нашых сем’ях збіраемся на Вігілійную вячэру. Згодна з хрысціянскай традыцыяй будзем у коле сям’і дзяліцца аплаткай, складаючы віншаванні і просячы прабачэння адзін у аднаго. Важна, каб цэнтрам нашай увагі было не толькі спажыванне вігілійных страў, але перадусім стварэнне атмасферы узаемнай любові, павагі, цеплыні і прабачэння. І каб гэтая вячэра мела таксама малітоўны характар. На пачатку вячыры запальваем свечку. Абавязкова трэба прачытаць урывак з Евангелля ад Лукі 2 раздзел 1– 14 сціх, у якім апісваецца радасная падзея аб нараджэнні Збаўцы. Разам памаліцца і паспяваць калядкі.  А поўначы запрашаем на Пастэрку – урачыстую Святую Імшу, якой распачынаем светкаванне вялікіх свят Божага Нараджэнне. У 23:15 распачнецца пастаноўка на тэму Божага Нараджэння, падрыхтаваная дзецьмі нашай парафіі.
  • У суботу, 25 снежня, – урачыстасць Божага Нараджэння. Парадак Святых Імшаў як у нядзелю: 8:30; 10:30; 12:00; 19:00.
  • У нядзелю, 26 снежня, будзем адзначаць Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Падчас Святых Імшаў для ўсіх сужэнств, якія жывуць у сакрамэнтальным шлюбе, будзе магчымасць аднавіць свае сужэнскія абяцанні.
  • Нагадваем пра неабходнасць карыстання ахоўнымі масакамі, асабліва калі ў касцёле шмат людзей, а таксама захавання сацыяльнай дыстанцыі.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.