Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 9 студзеня 2022

  • У сённяшнюю нядзелю, 9 студзеня, адзначаем свята Хросту Пана, якім заканчываецца перыяд Нараджэння Пана. Дэкарацыі Божага нараджэння традыцыйна застаюцца да свята Ахвяравання Пана.
  • Запрашаем дзяцей на катэхезы згодна з раскладам.
  • У наступную нядзелю, 16 студзеня, ахвяраванні прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
  • Традыцыйна ў перыяд Божага Нараджэння адбываецца Каляда – душпастырскі візіт святара да сваіх вернікаў. У гэтым годзе будзем наведваць толькі па запрашэнню, якое можна зрабіць у закрыстыі.
  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на студзень: Аб супакоі ў свеце, у нашай краіне, нашых сем’ях і нашых сэрцах.

       Шчыра дзякуем  усім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.