Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 16 студзеня 2022

  • У сённяшнюю нядзелю, 16 студзеня, а 16 гадзіне ў парафіяльным доме адбудзецца сустрэча сужэнств руху EQUIPES NOTRE-DAME (“Суполкі Маці Божай”). Запрашаем не толькі удзельнікаў руху, але і сужэнствы, якія жадаюць пазнаёміцца з гэтым рухам. Сёняшнія ахвяраванні прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
  • У панядзелак, 17 студзеня, – успамін св. Антонія, абата.
  • У аўторак, 18 студзеня, распачынаецца Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў, які заканчваецца 25 студзеня святам Навяртання св. Паўла, Апостала. Запрашаем да малітвы і ўдзелу ў набажэнствах, якія адбудуцца на працягу тыдня а 18:00, а ў нядзелю пасля Св. Імшы а 10:30.
  • У пятніцу, 21 студзеня, – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.
  • У наступную ІІІ звычайную нядзелю адзначаем Нядзелю Божага Слова, устаноўленую Папам Францішкам.
  • Запрашаем дзяцей на катэхезы згодна з раскладам.
  • Традыцыйна ў гэты час адбываецца Каляда – душпастырскі візіт святара да сваіх вернікаў. У гэтым годзе наведваем толькі па запрашэнню, якое можна зрабіць у закрыстыі.
  • Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.