Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 23 студзеня 2022

  • Сёння адзначаем Нядзелю Божага Слова, якую ўстанавіў Папа Францішак, каб заахвоціць нас да чытання Святога Пісання.
  • Трываем у Тыдні малітваў за адзінства хрысціян. Запрашаем да малітвы і ўдзелу ў набажэнствах у сённяшнюю нядзелю пасля Св. Імшы а 10:30, 24 і 25 студзеня – а 18:00.
  • У панядзелак, 24 студзеня, – успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла.
  • У аўторак, 25 студзеня, – свята Навяртання св. Паўла, Апостала.
  • У сераду, 26 студзеня, – успамін св. Цімафея і Ціта, біскупаў. Гэта таксама дзень асаблівай малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.
  • У пятніцу, 28 студзеня, прыпадае ўспамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.
  • Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы згодна з раскладам.
  • На гэтым тыдні заканчваем Каляду – душпастырскі візіт святара да сваіх вернікаў. Калі б хто яшчэ хацеў, каб наведалі, то звяртайцеся ў закрыстыю. Дзякуем усім, хто не пабаяўся ў гэты складаны час запрасіць святара, каб разам памаліцца і папрасіць Божага благаслаўлення для сям’і на надышоўшы 2022 год.  
  • Шчыра дзякуем  усім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.