У панядзелак, 31 лютага, — успамін св. Яна Боска, прэзбітэра.
У аўторак, 1 лютага, Святых Імшаў у нашай катэдры не будзе.
У сераду, 2 лютага, – свята Ахвяравання Пана. Ушаноўваем Езуса Хрыста, які ёсць Святлом свету. У гэты дзень благаслаўляюцца свечкі, так званыя Грамніцы. Гэтыя свечкі запальваем у нашых дамах падчас бур і навальніц. А таксама запаленая грамнічная свечка даецца ў рукі канаючага чалавека. У гэты дзень адзначаем Сусветны дзень кансэкраванага жыцця. Св. Імшы ў 9:00; 12:00 (на польскай мове); 18:30.
У чацвер, 3 студзеня, – успамін св. Блажэя, заступніка і апекуна вернікаў, асабліва ў хваробах горла. Будзе магчымасць атрымаць спецыяльнае благаслаўленне свечкамі, каб атрымаць аздараўленне і абарону ад хвароб горла. Таксама гэта 1 чацвер месяца. Молімся аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця. Запрашаем да ўдзелу ў набажэнстве, якое распачнецца а 17:30.
У пятніцу, 4 лютага, пасля ранішняй Святой Імшы будзем разбіраць дэкарацыі і прыбіраць нашу святыню. Запрашаем як мага больш людзей, бо будзе шмат працы. Таксама гэта 1 пятніца месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса а 17:30.
У суботу, 5 лютага, – успамін св. Агаты. Благаслаўленне хлеба і вады ў гонар гэтай святой. Таксама гэта 1 субота месяца. Запрашаем да ўдзелу ў набажэнстве да Найсвяцейшай Панны Марыі а 17:30.
Наступная нядзеля, 6 лютага, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, пасля Св. Імшы а 12:00 адбудзецца сустрэча ўдзельнікаў Жывога Ружанца.
Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы згодна з раскладам.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на люты: За хворых і церпячых. 2. Аб хутчэйшым спыненні пандэміі каранавіруса, аб ласцы аздараўлення для хворых і аб Божым благаслаўленні для ўсіх тых, хто змагаецца з пандэміяй
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.